Не хуже картошки: рецепт больших пышных блинов к мясу » mogilew.by
 

Не хуже картошки: рецепт больших пышных блинов к мясу

Вялікія тоўстыя блінцы ў беларускай традыцыі могуць паспрачацца з бульбай за званне лепшага дапаўнення да мясных страў
На вясковым стале на Шчодры вечар (стары Новы год) заўжды знойдзецца месца для гарачай скаварады са смажанымі свінінай і пальцам пханымі каўбасамі. Да іх абавязкова — стос блінцоў (не блытаць з блінамі і аладкамі). Пухнатыя, эластычныя, духмяныя.

Не хуже картошки: рецепт больших пышных блинов к мясу

Есці іх трэба абавязкова рукамі. Бярэш цёплы круг, адрываеш ад яго кавалачак — і ў скавараду! Хто так у тлушч макне, а хто блінцом і мяса прыхопіць ці скварку якую. І ў гэтым добра чытаецца тая самая атмасфера сямейнай вячэры, якая пануе ў многіх класічных творах беларускай літаратуры. Кожны па чарзе цягне руку да скаварады, якая ў такія імгненні становіцца сімвалам яднання розных пакаленняў. Што да саміх блінцоў, тут мы маем смакату на сялянскі лад, якую ні ў адным рэстаране, кафэ беларускай кухні сёння чамусьці не прапануюць. Нават да мачанкі нясуць звычайныя тонкія блінчыкі. Не парадак...
Для цеста на блінцы ў цёплай сыроватцы (можна крыху падагрэць) разводзім дрожджы. Прасейваем туды муку, дадаём яйка і дробку солі. Перамешваем. Павінна атрымацца кансістэнцыя сярэдняй густаты. Накрываем цеста і ставім у цёплае месца на 35–40 хвілін. За гэты час яно павялічыцца прыкладна ў два разы.
Пячы блінцы лепш за ўсё на чыгуннай скаварадзе. Перад тым як уліць цеста, прамазваем паверхню кавалачкам сала — гэтага дастаткова, каб блінцы добра адставалі. Выпякаем з абодвух бакоў на сярэднім агні да румянага стану.
Вам спатрэбіцца:
? сыроватка — 1 л
? мука — 4–4,5 шклянкі
? яйка — 1 шт.
? дрожджы — 30 г (калі сухія, то 10 г)
? дробка солі
? кавалачак сала або свіны тлушч для змазвання скаварады
kurak@sb.by

Источник - www.sb.by
рейтинг: 
  • Не нравится
  • +330
  • Нравится
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Новости