Рецепт сочных митболов из индейки в нежном соусе
- 02.03.2026, 03:19,
- Интересное
- 0
Мяса індычкі — варыянт для тых, каму хочацца звычайныя стравы паспрабаваць на новы лад
У кожнага, хто вырас на вёсцы ці праводзіў там свае вакацыі, было такое, чаго ён вельмі баяўся. Адны абыходзілі за кіламетр статак кароў, другія ўцякалі ад суседскага сабакі, трэцім станавілася страшна ад шыпення гусей. А маёй «дзіцячай траўмай» былі вялізныя чорныя птушкі з чырвонымі галовамі — індыкі. Нават самыя злыя пеўні на іх фоне здаваліся куранятамі. Толькі пачуеш іх «балбатанне» — і сэрца замірае…
vkusnyblog.com
За вясковымі агародамі індыкі даўно ўжо не ходзяць — дзеці могуць не баяцца. Затое цяпер я ўсё часцей сустракаю гэту птушку на сваёй гарадской кухні — у выглядзе катлет ці рагу. І цалкам разумею, навошта раней нашы людзі трымалі індыкоў у гаспадарцы: больш пяшчотны ў параўнанні з курыцай смак, а бялок добра засвойваецца арганізмам. Нездарма ў апошнія гады беларускія індычныя фермы значна павялічылі аб’ёмы вытворчасці — попыт расце.
Вам спатрэбіцца:? філе індычкі – 600 г
? брокалі – 200 г
? яйка – 1 шт.
? рыс вараны – 100 г
? соль
? часнок 1–2 зубчыкі
Для соусу:? цыбуля – 1 шт.
? мука – 2 ч. л.
? вяршкі 20-працэнтныя – 200 мл
? лімонная цэдра – 1/2 ч. л.
? соль
Для прыгатавання модных цяпер мітболаў (прасцей кажучы, мясных шарыкаў) спатрэбіцца грудка індычкі. Пракручваем яе ў фарш разам з брокалі. Дадаём змельчаны часнок, яйка, адвараны рыс і соль. Добра вымешваем і мокрымі рукамі фарміруем невялічкія шарыкі. Запякаем іх у духоўцы пры 200 градусах каля 20 хвілін.
Для соусу спачатку смажым на алеі дробна нарэзаную цыбулю да залацістага колеру. Дадаём муку і смажым яшчэ хвіліну, не забываючы памешваць. Уліваем вяршкі і даводзім да кіпення. Апошні крок — солім на смак і дадаём лімонную цэдру.
Перад падачай кладзём мітболы ў соус і праграваем цягам хвіліны.
kurak@sb.by
Источник - www.sb.by
рейтинг:

- +125
