Рецепт простых весенних бутербродов со шпротами и зеленью — идеальный вариант быстрой закуски
- 27.04.2026, 05:18,
- Интересное
- 0
Стравы са свежай дамашняй зелянінай — як галоўны прадвеснік лета.
На нашай гарадской кухні, дзе заўжды цёпла, прараслі некалькі цыбулін. Зялёнае пер’е хутка пайшло ў рост, а мы не сталі яму перашкаджаць. Наадварот, паставілі цыбулю ў кубачак з вадой каля акна і дачакаліся першага «кватэрнага ўраджаю».У гэтым дзеянні схавалася не толькі жаданне даць другое жыццё леташняй цыбулі, але і ўспамін пра тое, як гэта рабілі нашы вясковыя бабулі. Эмаліраваныя міскі на падаконніках, у якіх дзень за днём падрастала маладая зялёная цыбуля, заўжды застануцца асацыяцыяй з немінуча надыходзячым цяплом. Вясна на вёсцы — гэта не пра каляндар і не пра градусы на тэрмометры. Гэта пра рэальнае абуджэнне, пра новы рытм кожнага дня, пра цяжкую працу. Але перш за ўсё, канешне, пра зялёнае пер’е, што цягнецца да сонца і дае нам адчуць усю палітру свежага смаку.
Вам спатрэбіцца:? чорны хлеб — 10 кавалачкаў
? яйкі — 4 шт.
? шпроты — 1 банка
? сыр — 50 г
? агурок — 1 шт.
? маянэз — 2—3 ст. л.
? кроп — 2—3 галінкі
? зялёная цыбуля — 5—7 пёраў
? соль, перац на смак
Такую цыбулю, як і іншую зеляніну, што можна вырошчваць на падаконніку, добра дадаваць ва ўсё — супы, гарніры, катлеты. Яркім акцэнтам яна можа стаць у лёгкіх закусках.
Для прыгатавання адной з такіх нам спатрэбіцца любы чорны хлеб. Падсушваем яго крыху (у духоўцы, на скаварадзе або ў тостары). Адварваем яйкі, астуджваем іх, аддзяляем бялкі ад жаўткоў і асобна надзіраем на дробнай тарцы. Са шпротаў зліваем масла і размінаем рыбу відэльцам. Надзіраем на тарцы сыр. У глыбокай місцы злучаем бялкі, шпроты, сыр, дробна нарэзаную цыбулю і маянэз. Добра перамешваем. Намазваем масу на хлеб. Зверху кладзём кружок свежага агурка, дадаём кроп і пасыпаем жаўтком для эфектнай падачы.
kurak@sb.by
Источник - www.sb.by
рейтинг:

- +143
